Наперадзе іх чакае жыцьцё. Якім яно будзе? Сьветлым ці цёмным? Лёгкім ці цяжкім? Гэтага ня ведае ніхто.
Яны пакуль толькі пачынаюць свой шлях. І ўжо па-рознаму.
Хто яны? Нашыя дзеці
Валанцёрская ініцыятыва "разам_дзецям" запрашае на фотавыставу "Нашыя дзеці". Зазірніце ў свет дзяцей, што жывуць побач з вамі.
27 верасня - 3 кастрычніка, кінатэатр "Перамога", вул Інтэрнацыянальная, 20.
Прэзентацыя 27 верасьня ў 18 00.
Чакаем!
Распаўсюд вітаецца!

- настрой:
creative
Запрашаем усіх наведаць і далучыцца да нашага камьюніці
http://community.livejournal.com/my_dzi eciam/
дзе і адбываецца асноўная дзьвіжуха! )))
http://community.livejournal.com/my_dzi
дзе і адбываецца асноўная дзьвіжуха! )))
У дзяцінстве многія з нас любілі маляваць. Маляваньне давала магчымасьць сыйсьці ў іншы сьвет : сьвет фантазій і казак, сьвет незвычайнага й нерэальнага. Часта нашыя бацькі захоўвалі гэтыя малюнкі, каб паказваць потым сваякам і знаёмым ці каб праз гадоў 15-20 вы самі маглі ўспомніць яскравыя моманты дзяцінства.
Але, на жаль, не ва ўсіх дзетак ёсьць бацькі, каторыя будуць захоўваць малюнкі... А маляваць дзеткі любяць і вельмі хацелі б, каб на іх творчасьць маглі паглядзець іншыя. Менавіта для такіх дзетак мы праводзім акцыю “Маляванка”.
( пра маляванку )
Калі вас зацікавіла наша акцыя, то чакаем на лісты і тэлефанаваньні :)
Паўтаруся, але радыя любым відам дапамогі :)

У кожным чалавеку жыве цеплыня, любоў і дабрыня. Часта імі ахвота дзяліцца. А ёсць тыя, каму неабходна, каб зь імі гэтым дзяліліся. І за гэта яны дораць у адказ удвая болей і цеплыні, і любві, і дабрыні. Нішто ня можа параўнацца з простай шчырай чалавечай радасьцю ды прыязнасьцю, і тым болей нішто – зь дзіцячай.)
Мы не аказваем фінансавай і матэрыяльнай дапамогі дзіцячым установам. Мы займаемся зь дзецьмі. Нашая дзейнасьць рознафарматная, пастаянна наведваем усё болей розных дзіцячых ўстаноў, спрабуем новыя ракурсы і кірункі.
Мы ладзім адукацыйныя, разьвіваючыя і забаўляльныя праграмы, а таксама разнастайныя акцыі, такія як фотаакцыі, “маляванка”, “шукаю сяброў” і г. д. Але галоўнае, што кожны раз мы ладзім маленькае сьвята там, дзе яго вельмі чакаюць, і дорым шчасьце тым, каму яго бракуе).
Мы заўсёды радыя новым людзям, вашым ідэям і прапановам і адкрытыя да супрацоўніцтва.
Каб зьвязацца з намі, пішыце сюды, ці на my.dzieciam@gmail.com

cheerful
Нядаўна мы наведалі сацыяльны прытулак Кастрычніцкага раёна г. Менска. Паверце, захапленьне проста цяжка перадаць! Туды ўжо даўно ніхто ня ездзіў і дзеці былі надзвычай радыя гасьцям! І калі мы прыехалі туды другі раз, нас ужо моцна чакалі і прынялі як сваіх)
Усе яны маюць бацькоў, але амаль ніхто зь ніх сваім бацькам не патрэбны. Мы жадаем зладзіць ім сапраўднае сьвята на дзень усіх закаханых 14 лютага). Толькі ў нашых сілах стварыць казку для тых, хто ў яе верыць).
У панядзелак а 19.00 зьбіраемся ля Росцікса на вакзале на абмеркаваньне праграмы. Як заўжды, будзе выдатна пачуць вашыя крэатыўныя прапановы! ;)

Прыгадайце сябе ў дзяцінствеці ў падлецтве. Хто з вас ніколі не знаёміўся, ці хаця б не жадаў пазнаёміцца з сябрамі па перапісцы? :) Пямятаеце, як захапляла чаканьне, і ШТО вы адчувалі, калі даставалі з паштовай скрыні канверцік з вашым імем??
Бачылі б вы, зь якім энтузіязмам дзеці запаўняюць анкеты для перапіскі! Напэўна яны будуць у сваіх лістах пісаць цікавыя рэчы пра сябе і сьвет). А можа напісаць каму-небудзь, ці даслаць паштовачку, га? І дакладна, што ў хуткім часе ў вашай паштовай скрыньцы з’явіцца новы канверцік з вашым імем))).
( Анкеты дзяцей )